Аляксей Галаўко

Дата нараджэння: 06.02.2001

Дата затрымання: 05.03.2021

Абвінавачваецца: арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці;
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім;
ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй

Прысуд: 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1357

Аляксей быў затрыманы па крымінальнай справе актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці. Матэрыялы справы склалі 160 тамоў. Акрамя 12 гадоў калоніі хлопцу далі штраф больш за 8800 даляраў.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.