Андрэй Герасімовіч

Дата нараджэння: 16.03.2000

Дата затрымання: 18.06.2021

Абвінавачваецца: арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Прысуд: 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1252

Андрэя затрымалі пад час пары ва ўніверсітэце Гродна. Хлопец часткова прызнаў віну.
Яго абвінавачвалі ў тым, быццам бы ён кідаў прадметы ў міліцэйскія машыны. Пасля яго затрымання былі вобшукі ў інтэрнаце, допыты суседзяў і канфіскацыя тэхнікі. Праз пяць судовых пасяджэнняў быў вынесены прысуд 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
Андрэя дадалі ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.
Пасля ўступу прысуду ў сілу падтрымаць хлопца магчыма праз напісанне лістоў або праз дапамогу сям’е.