Андрэй Маслаў

Дата нараджэння: 03.08.2003

Дата затрымання: 14.05.2022

Абвінавачваецца: арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы.

Прысуд: 2 гады і 6 месяцаў: пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дзён за кратамi: 922

Андрэй Маслаў вучыўся на першым курсе, калі яго затрымалі за жаданне дапамагчы Украіне. У студзені 2023 г. 19-гадовага палітвязня змясцілі на месяц у памяшканне камернага тыпу.
МУС уключыў Андрэя ў спіс "экстрэмістаў".
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.