Андрэй Папоў

Дата нараджэння: 28.03.1997

Дата затрымання: 01.09.2020

Абвінавачваецца: ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках.

Прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1542

Андрэй скончыў Мінскі каледж прадпрымальніцтва, а на момант затрымання працаваў і навучаўся кампутарнай графіцы. Вядома, што хлопца раней затрымлівалі па адміністратыўнай справе. Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.
Пасля ўступу прысуду ў сілу падтрымаць Андрэя магчыма праз напісанне лістоў або праз дапамогу сям’е.