Данііл Бандарук

Дата нараджэння: 06.05.2000

Дата затрымання: 22.08.2020

Абвінавачваецца: ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках;
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства.

Прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дзён за кратамi: 1552

Данііл Бандарук вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы прыборабудавання. Каб дапамагчы сям’і, ён паехаў у Мінск працаваць. Ён старэйшы з васьмярых дзяцей у сям’і. Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.