Данута Перадня

Дата нараджэння: 26.01.2002

Дата затрымання: 28.02.2022

Абвінавачваецца: арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прысуд: 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1009

Данута вучылася ва ўніверсітэце Магілёва ім. Куляшова і была выдатніцай. Яе затрымалі, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў. Крымінальную справу на дзяўчыну завялі з-за перапоста тэкста з крытыкай Пуціна і Лукашэнка ў чат Telegram. Апеляцыйныя скаргі засталіся без змен – 6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі.
Дануту ўключылі ў “спіс экстрымістаў” і ў спіс «тэрарыстаў» .
Праваабарончым цэнтрам прызнана палітзняволенай.