Ілля быў студэнтам 2-га курса Брэсцкага палітэхнічнага ўніверсітэта. Яго затрымалі на працы ў Мастаатрадзе, пра што бацькі даведаліся ад адваката. У бацькоўскім доме быў праведзены ператрус. Хлопца дадалі ў “спіс экстрэмістаў”.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.