Іван Дацышын

Дата нараджэння: 30.12.1999

Дата затрымання: 30.10.2020

Абвінавачваецца: ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках.

Прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1483

Іван Дацышын быў студэнтам чацвёртага курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Нягледзячы на тое, што ў судзе міліцыянты, якія былі прызнаны пацярпелымі, сказалі, што не маюць прэтэнзій да абвінавачанага і прымаюць яго выбачэнні, быў вынесены прысуд, які запрасіў пракурор.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.