Канстанцін Рудніцкі

Дата нараджэння: 11.01.1999

Дата затрымання: 02.12.2021

Абвінавачваецца: арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці;
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

Прысуд: 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1085

Канстанцін Рудніцкі вучыўся ў БрДТУ, з’яўляецца майстрам спорту.
Суддзя Кацярына Груда прызначыла палітвязню шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў).
КДБ уключыў Канстанціна ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а таксама ў “спіс экстрэмістаў”.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.