Мацвей вучыўся на гістфаку Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Хлопец быў затрыманы ў дэканаце, як вядома, яго ідэнтыфікавалі па фота з акцыі пратэсту. КДБ унёс яго ў "спіс, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а таксама ў “спіс экстрэмістаў”.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.
Пасля ўступу прысуду ў сілу падтрымаць хлопца магчыма праз лісты або праз дапамогу сям’е.