Мікіта Кунтыш

Дата нараджэння: 12.03.2002

Дата затрымання: 09.11.2021

Абвінавачваецца: арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Прысуд: 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1108

Мікіта скончыў каледж бізнесу і права ў 2021 годзе, а таксама атрымліваў узнагароды за спартыўныя дасягненні. Нягледзячы на захворванне, якое можа перайсці ў хранічную форму, хлопцу вынеслі прысуд у шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.