Рыта вучылася ў ГДУ імя Ф. Скарыны на трэцім курсе факультэта псіхалогіі. Была затрымана за тое, што быццам бы расклейвала ўлёткі, якія абражалі амапаўцаў. Дзяўчыну змясцілі ў СІЗА да суда, праз некалькі пасяджэнняў быў вынесены прысуд 2 гады пазбаўлення волі.
Дзяўчыну дадалі ў “спіс экстрэмістаў”.
Праваабарончым цэнтрам прызнана палітзняволенай.
Пасля ўступу прысуду ў сілу падтрымаць Рыту магчыма праз напісанне лістоў або праз дапамогу сям’е.