Уладзімір Агіевіч

Дата нараджэння: 30.10.1991

Дата затрымання: 29.09.2021

Абвінавачваецца: арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.

Прысуд: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1161

Уладзімір вучыўся ў БРДТУ. Быў затрыманы за каментыры пасля гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра. Праз некалькі гадзін пасля пакінутага каментара да яго прыйшлі сілавікі.
Уладзіміра дадалі ў “спіс тэрарыстаў” і “спіс экстрэмістаў”.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.