Яўген вучыўся на геафаке БДУ, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы за нібыта актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Хлопец віну ў судовым працэсе не прызнаў. Яўгена таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды супрацоўнікам у памеры 2500 рублёў.
Праваабарончым цэнтрам прызнаны палітзняволеным.
Пасля ўступу прысуду ў сілу падтрымаць хлопца магчыма праз напісанне лістоў або праз дапамогу сям’е.