Захар Таразевіч

Дата нараджэння: 01.06.2003

Дата затрымання: 01.10.2021

Абвінавачваецца: арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры.

Прысуд: 7 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Дзён за кратамi: 1147

Захару на момант затрымання споўнілася толькі 18 гадоў. Хлопец ёсць у спісах абітурыентаў, дапушчаных да экзаменаў у ліцэй МУС. Яго абвінавацілі ў падпале аўтамабіля. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Праваабарончым центрам прызнаны палітзняволеным.